Працу калектыву Агенцтва тэленавін ацанілі ў МУС

28 мая 2015

У рамках творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў. У намінацыі "Лепшы аўтар" перамог карэспандэнт і вядучы праграмы "Зона Х" Дзмітрый Лукша. Як адзначылі ў ведамстве, праца журналістаў шмат у чым уплывае на паніжэнне колькасці ўчыненых злачынстваў.

Творчы конкурс, які праводзіцца МУС, з'яўляецца штогадовым. Акрамя рэпарцёраў, эксперты ў пагонах адзначаюць лепшыя праекты, карэспандэнцкія пункты, газеты, а таксама ўшаноўваюць фотажурналістаў.