Працу Беларусі па фарміраванні сістэмы маніторынгу мэт устойлівага развіцця ацэніць місія ААН

15 ноября 2017

Працу Беларусі па фарміраванні  сістэмы паказчыкаў для маніторынгу мэт устойлівага развіцця  ацэніць місія ААН у канцы лістапада. Аб гэтым сёння расказала нацыянальны каардынатар Мар'яна Шчоткіна. На сустрэчы абмеркавалі рэалізацыю мэт устойлівага развіцця ў сацыяльнай, эканамічнай і экалагічнай сферах - як на рэгіянальным узроўні, так і ў нашай краіне. З пералікам паказчыкаў (усяго іх 126) можна азнаёміцца на сайце Статыстычнага камітэта. Магчыма і з'яўленне англамоўнай версіі.

Мар'яна Шчоткіна, нацыянальны каардынатар па дасягненні мэт устойлівага развіцця, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Рэспубліка Беларусь падышла больш сістэмна да гэтага пытання, чым шэраг іншых дзяржаў, таму што мы распрацавалі архітэктуру кіравання дасягнення мэт устойлівага развіцця. На наступны год, у лютым, мы прапанавалі першы форум на базе РБ, дзе бы мы маглі сабраць і запрасіць усіх нацыянальных каардынатараў або кіраўнікоў па дзейнасці па дасягненні мэт устойлівага развіцця краін Еўропы і СНД з запрашэннем кіраўніцтва ААН".

Санака Самарасінха, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі: "Я ацэньваю працу Беларусі па дасягненні мэт устойлівага развіцця вельмі высока. Прадстаўлены раней даклад атрымаў станоўчую ацэнку ААН. Акрамя таго, варта адзначыць высокую пазіцыю вашай краіны ў рэйтынгу чалавечага развіцця. Гэта дазваляе гаварыць аб тым, што ўсе мэты будуць выкананыя".

Аб фарміраванні нацыянальнай сістэмы паказчыкаў можна даведацца з новай кнігі, якую сёння таксама прапанавалі на семінары.