Працаўнікі гандлю адзначаюць прафесійнае свята

28 июля 2019
Доля гандлю ў ВУП Беларусі - больш як 9 з паловай працэнтаў. Гэта другі радок сярод галін эканомікі па ўкладанні ў яе развіццё пасля прамысловасці. Сёння прафесійнае свята адзначаюць працаўнікі гандлю. За першае паўгоддзе ў нашай краіне значна вырас рознічны тавараабарот, значыць, беларусы сталі больш купляць тавараў унутры краіны. Павялічваецца і колькасць магазінаў, гандлёвых цэнтраў, адкрываецца шмат пунктаў фірмовага гандлю. Беларускія брэнды канкурыруюць нароўні з замежнымі. 

А вось у сёлах і невялікіх гарадах магазінаў не хапае. МАРГ прапаноўвае падоўжыць ільготныя ўмовы для вядзення бізнесу ўдалечыні ад кальцавой да 2030 года. З 2018-га пасля ўступлення ў сілу прэферэнцый па 345 Указе "Аб гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні" адкрыта больш як 400 магазінаў і 80 кафэ.