Што трэба ведаць, каб купіць шчаня за мяжой? Хто мае права не плаціць утылізацыйны збор і як правільна ажыццяўляць мытныя плацяжы? На гэтыя і іншыя пытанні работнікі мытні будуць адказваць у эфіры Навін рэгіёна кожны чацвер. Сёння пагаворым пра мытныя плацяжы і ўтылізацыйны збор.
Расказвае Наталля Кезік.
Сёння на пытанні гледачоў адказвае начальнік аддзела мытных плацяжоў Іна Кіслая.
Скажыце, калі чалавек хоча купіць аўтамабіль, хто вызваляецца ад выплаты ўтылізацыйнага збору пры ўвозе транспартнага сродку?
Іна Кіслая, начальнік аддзела мытных плацяжоў Мінскай рэгіянальнай мытні: Ад выплаты ўтылізацыйнага збору вызваляюцца транспартныя сродкі, што ўвозяцца фізічнымі асобамі, якія прызнаны бежанцамі альбо атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на працягу 18 месяцаў з даты выдачы пасведчання бежанца альбо пасведчання на права жыхарства для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Таксама вызваляюцца транспартныя сродкі, якія прызначаны для афіцыйнага карыстання дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі, альбо для асабістага карыстання супрацоўнікаў дадзеных устаноў і членаў іх сем'яў, калі яны не з'яўляюцца грамадзянамі і не пражываюць у нашай краіне пастаянна.
Якім чынам можна заплаціць мытныя плацяжы, каб гэтая інфармацыя паступіла ў мытны орган у той жа дзень?
Іна Кіслая: Зараз аператыўная інфармацыя банка пра выплату мытных плацяжоў паступае да нас у электронным выглядзе, калі карыстацца сістэмай Разлік - адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторай. Інфармацыя пра ўсе плацяжы паступае ў мытню кожныя 15 хвілін кругласутачна, таксама ў выхадныя і святочныя дні.
Як можна ажыццявіць зверку разлікаў па мытных плацяжах?
Іна Кіслая: Для зверкі разлікаў плацельшчык падае ў мытню заяву з указаннем у ім рэквізітаў плацёжных дакументаў і сум выплачаных плацяжоў. Да заявы прыкладаецца акт зверкі ў двух экзэмплярах, падпісаны плацельшчыкам. Мытня праводзіць зверку расходавання плацяжоў. Пасля чаго плацельшчыку ўручаецца адзін экзэмпляр акта зверкі, падпісаны мытным органам, і справаздача мытні аб расходаванні грашовых сродкаў.