Работнікі сталічнай медыцыны атрымалі ганаровыя граматы і званне "Выдатнік аховы здароўя Беларусі"

16 июня 2017

Сёння работнікі сталічнай медыцыны напярэдадні прафесійнага свята атрымалі ганаровыя граматы і званне "Выдатнік аховы здароўя Беларусі". Дзякуючы адданай працы людзей у белых халатах у Мінску з кожным годам паляпшаецца дэмаграфічная сітуацыя і якасць аказання медыцынскіх паслуг.

Дарэчы, сістэма аховы здароўя Мінска да 2020 года поўнасцю пяройдзе ў электронны фармат. Працягнецца выдача электронных рэцэптаў, з’явяцца электронныя амбулаторныя карткі пацыента. Атрымае развіццё і сістэма электроннай чаргі, якую ўжо маюць 69 устаноў.