Работнікі сацслужбаў Мінскай вобласці павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай з надыходзячым Днём Перамогі

4 апреля 2020
Работнікі сацслужбаў Мінскай вобласці наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі. Дабрачынная акцыя праходзіць у гэтыя выхадныя ва ўсіх раёнах вобласці. Спецыялісты тэрытарыяльных цэнтраў дастаўляюць пенсіянерам прадукты і выказваюць словы падзякі за выяўленыя мужнасць і гераічнасць. 

Наталля Дзенісевіч, начальнік упраўлення Смалявіцкага райвыканкама: 
"Ветэранам вайны аказваецца ўсялякая дапамога і падтрымка. Гэта і медыцынскае абслугоўванне, і сацыяльнае абслугоўванне, праезд у транспарце і матэрыяльная дапамога. Але найважнейшае для нашых ветэранаў - гэта клопат і ўвага".

Сёння ў Мінскай вобласці пражываюць 650 ветэранаў Вялікай Айчыннай. Штодня ім аказваюць падтрымку і дапамагаюць у вырашэнні бытавых пытанняў.