Работнікі лясной гаспадаркі з усёй краіны адстойвалі званне самых спартыўных спецыялістаў

22 июля 2019
Рэспубліканскую летнюю спартакіяду прыняў Слуцк. Дзве сотні ўдзельнікаў змагаліся за першынство ў сямі дысцыплІнах, ад міні-футбола да настольнага тэніса. 

Спартыўнай атмасферай гатова падзяліцца Юлія Токар, якая пабывала на поўдні рэгіёна.

Адразу скажам, што сваю карэкціроўку ў спаборніцтвы хацела ўнесці і надвор’е. Не ведаю, як у сталіцы, а тут, за 100 кіламетраў ад Мінска, ліпень паказаў свой характар: на некаторы час сонца змянілася моцным ліўнем. Але ж зараз, як бачыце, нічога не замінае спартсменам. І адразу пасля ўрачыстага адкрыцця Летняй спартакіяды ўдзельнікі адправіліся на старты. 

У праграме спаборніцтваў сем дысцыплін. Гэта міні-футбол пад адкрытым небам, плаванне, валейбол. Толькі ў гэтым відзе спорту зборную каманду Мінскай вобласці прадстаўляюць восем лясгасаў. 

Леснікі, вальшчыкі лесу, інжынеры... Летняя спартакіяда, якая стала ўжо добрай традыцыяй, аб’яднала дзве сотні ўдзельнікаў. І,  нягледзячы на вынікі, у тройцы найлепшых - Магілёўская, Мінская і Гродзенская вобласці, кожны ўжо пераможца, бо не толькі падтрымлівае здаровы лад жыцця і карпаратыўны дух, але і безумоўны прафесіянал сваёй справы!