Працаўнікі галоўнага кантрольнага ведамства краіны працягваюць маніторынг дрэваапрацоўчай галіны Беларусі

21 января 2013
Рашэнне пра стварэнне гэтай вытворчасці было прынята яшчэ ў 2007 годзе. Але будаваць цэх не спяшаліся, толькі паўтара года таму, сумесна з кітайскім бокам, тут пачалі праводзіць працы. Сёння аб'ект амаль гатовы да здачы.
Сёння асноўная частка прадукцыі ФанДОКа - гэта фанера, яна складае 70 % ад усёй вытворчасці. Але ўжо пасля запуску гэтага цэху прадпрыемства зможа выпускаць і ДСП. 25 %, а менавіта столькі ад усёй гатовай прадукцыі завода будуць складаць ДСП. Тут упэўненыя, што гэта дапаможа вывесці ФанДОК на абсалютна новы ўзровень.
Прыцягнулі ўвагу кіраўніка кантрольнага ведамства і недахопы. Па-першае, гэта пратэрмінаваны час здачы новага цэха.
Па-другое, бракаваная прадукцыя.
Па-трэцяе, бязладзіца і разруха на тэрыторыі прадпрыемства.
Гэтая лінія сартавання лесу і піламатэрыялаў была набытая кіраўніцтвам завода ў далёкім 96. Тады ў начальства прадпрыемства былі амбіцыйныя планы па стварэнні канвеера для піларамы. Але час прайшоў, кіраўніцтва памянялася, а воз як гаворыцца і цяпер там. І прычым у абсалютна непрацоўным стане.
Лінія сартавання лесу і піламатэрыялаў, якая ў канцы 90-х была набытая за 600 тысяч долараў, павінна была ўстанаўлівацца вось тут. Дарэчы, гэтае месца знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад таго, дзе зараз стаіць абсталяванне. Але ўжо ў найбліжэйшы час лінію плануюць перанесці сюды.
Пасля агляду цэхаў прадпрыемства старшыня галоўнага кантрольнага ведамства краіны сустрэўся з яго працаўнікамі. Цікавілі працоўных самыя надзённыя пытанні: жыллё, зарплата, умовы працы. Але былі звароты і іншага характару. Напрыклад, вось гэтая сямейная пара паскардзілася на сваю суседку па інтэрнаце. 
Але, нягледзячы на тое, што некаторыя пытанні, мякка гаворачы, былі не па адрасе, Аляксандр Якабсон адказаў на ўсе звароты, працаўнікоў, якія прыйшлі да яго прадпрыемства. У цэлым ад сваёй паездкі ў Бабруйск, кіраўнік кантрольнага ведамства застаўся пад уражаннем. Вось толькі, на жаль, не зусім станоўчым.
Праз некалькі дзён кантралёры правядуць сумесную калегію. Па сутнасці, яна падвядзе вынікі той працы, якая была праведзеная ў дрэваапрацоўчай галіне краіны, пасля падпісання Прэзідэнтам 9 дырэктывы. Што ўжо паспелі зрабіць у гэтай галіне, а што яшчэ толькі маецца адбыцца, пазнаем зусім хутка.