Працаваць елачныя базары ў Мінску будуць да трыццаць першага снежня

26 декабря 2019
Святочны  іглічны  водар напаўняе сталічныя дамы. Гандлёвыя пункты, дзе можна набыць навагоднія атрыбуты - елкі, размясціліся ва ўсіх раёнах горада. Знайсці іх можна і анлайн,  для гэтага  распрацавалі  спецыяльную віртуальную карту. Кошт навагодніх дрэў пачынаецца ад дзесяці рублёў. Акрамя класічных прыгажунь, у трэндзе  блакітныя елкі і піхты, а таксама дрэвы ў кадках.
Працаваць елачныя базары ў Мінску будуць да трыццаць першага снежня.