Праца страхавых кампаній не адказвае патрабаванням грамадства і выклікае абгрунтаваныя нараканні

12 июня 2013

Такое меркаванне сёння выказаў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Беларусі Аляксандр Якабсон. У прыватнасці, актывізавалася праца пасярэднікаў, якія атрымліваюць узнагароду амаль у 5 разоў большую, чым два гады таму. Выяўлены шэраг фактаў, калі дамовы складаюцца з неплацежаздольнымі арганізацыямі, што выпускаюць аблігацыі, якія ў тысячы разоў перавышаюць памер уласнага капіталу. У выніку страхоўшчыкі змушаныя будуць выплаціць трымальнікам каштоўных папер больш за дзевяноста мільярдаў рублёў. Асаблівыя нараканні з боку Дзяржкантролю выклікае праца Мінфіна. Часцяком спецыялісты ведамства выступаюць статыстамі, у той час як павінны адсочваць сітуацыю ў сістэме і ініцыяваць змены ў заканадаўстве.


Разбірацца ў праблеме вымушаны дзяржкантроль. Калі неабходна развіваць знешні гандаль, беларускія страхоўшчыкі не могуць зняць рызыкі з кампаній-экспарцёраў. У выніку склады заваленыя прадукцыяй, а дзяржказна не атрымлівае належных прыбыткаў.