Праца са зваротамі грамадзян павінна быць пастаяннай

31 января 2015

Праца са зваротамі грамадзян павінна быць пастаяннай, а галоўнае, эфектыўнай, пры гэтым дзейнічаць трэба на папярэджанне, а не чакаць скарг ад насельніцтва. Гэта заявіў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у Барысаве. Тут прайшла сесія раённага Савета дэпутатаў. Акрамя таго, спікер верхняй палаты парламента надаў увагу прамысловасці. Знаёмячыся з вынікамі мадэрнізацыі "Барысаўдрэва", Міхаіл Мясніковіч адзначыў значны прагрэс гэтага прадпрыемства за апошні час.

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Ёсць падстава сцвярджаць, што прадпрыемства будзе працаваць стабільна. Гэта гаворыць аб тым, што тэхналогіі сучасныя, людзі натхнёныя тым, што працуюць у новых умовах, выпрацоўка вышэйшая. Зараз галоўныя пытанні звязаныя з рэалізацыяй. Прычым, рынкі далёкага замежжа".

У цэлым Міхаіл Мясніковіч заклікаў кіраўніцтва Барысаўскага раёна больш працаваць над паляпшэннем эканамічных паказчыкаў. Згодна з яго словамі, маючы патэнцыял у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, мясцовыя ўлады не павінны выпускаць усе рэсурсавыя магчымасці.