Праца камунальных служб стала адной з галоўных тэм абмеркавання сёння падчас прамой тэлефоннай лініі з памочнікам Прэзідэнта, інспектарам па горадзе Мінску Віталем Прымам. Сярод пытанняў, з якімі звярнуліся жыхары сталіцы, - правядзенне капітальнага рамонту, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і прыпыначных пунктаў. Шматлікія праблемы не атрымалася вырашыць у раённых адміністрацыях, зараз па кожнай з іх правядуць дадатковую праверку.
Усяго на прамую тэлефонную лінію паступіла больш як 20 зваротаў. Мінчан таксама хвалююць пытанні будаўніцтва жылля і парковак, а таксама выкарыстання матчынага капіталу.
Больш як 20 зваротаў паступіла на прамую тэлефонную лінію з Віталем Прымам
19 мая 2020













