Работа беларускай эканомікі і ўступная кампанія. Гэтыя і іншыя пытанні Прэзідэнт абмеркаваў напярэдадні

15 мая 2020
Работа  беларускай эканомікі, знешнія выклікі і пагрозы, антыкрызісныя меры. Гэтыя і іншыя пытанні Прэзідэнт напярэдадні абмеркаваў з прэм'ер-міністрам.

Тэмп росту ВУП за першы квартал склаў 99,7 %

Гэта паказчыкі 2019 года. Утрымаць іх атрымалася за кошт IT-сектара, будаўнічай сферы і сельскай гаспадаркі. Крыху "прасела" прамысловасць, але з улікам знешніх акалічнасцяў, сітуацыя прагназуемая. Цікавіла Аляксандра Лукашэнку і далейшая работа з фінансавымі інстытутамі ў сувязі з каранавірусам - такімі як МВФ. Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на пытанні цаны расійскага прыроднага газу для Беларусі, які зараз даражэйшы, чым для шматлікіх еўрапейскіх краін.

Выпускныя экзамены, цэнтралізаванае тэсціраванне і летні адпачынак дзяцей

Ужо затым у Палацы Незалежнасці адбылася яшчэ адна сустрэча. Свае даклады прадставілі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і кіраўнік Міністэрства адукацыі Ігар Карпенка. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пандэмія - не прычына адмяняць або не звяртаць увагі на важны перыяд у адукацыі. Размова аб выпускных экзаменах, цэнтралізаваным тэсціраванні і летнім адпачынку дзяцей. Дарэчы, пачатак уступнай кампаніі трохі зрушылі. Абітурыенты пойдуць здаваць ЦТ з 25 чэрвеня. Сам жа навучальны год завершыцца 30 мая.