Рабочая паездка па Аўгустоўскім канале дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі

28 июля 2017

Бязвізавы ўезд у Беларусь на 15 дзён, лібералізацыя калятурыстычнага бізнесу і будаўніцтва новых гасцінічных комплексаў. Такія ініцыятывы назвалі сёння дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі падчас рабочай паездкі па Аўгустоўскім канале. Парламентарыі адзначылі, што маюць намер яшчэ да канца гэтага года разгледзець, наколькі сёння ўрэгулявана заканадаўства ў турыстычнай сферы, якія карэкціроўкі тут неабходныя.

Сёння падчас сустрэчы парламентарыяў Нацыянальнага сходу з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама таксама ішла размова і аб ініцыятыве найхутчэйшага адкрыцця аўтамабільнага пункта пропуску "Сафіёва - Ліпшчаны" на беларуска-польскай мяжы.