Зносіны напрамую ў рэгіёнах, працоўных калектывах дазваляюць узнімаць сапраўды надзённыя і важныя для людзей тэмы. У тым ліку і для таго, каб сфарміраваць стратэгічныя прыярытэты развіцця краіны на доўгатэрміновую перспектыву. Дарэчы, у Беларусі працягваецца падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу. Спецыяльная рабочая група ўжо прыступіла да апрацоўкі і абагульнення больш 8-мі тысяч прапаноў грамадзян. Аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнік рабочай групы Андрэй Кунцэвіч. Збор і выпрацоўка такіх прапаноў працягваецца ў рамках рэгіянальных дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, дэпутацкіх сустрэч, прамых ліній і прыёмаў грамадзян у мясцовых органах улады. Больш за палову з іх паступілі ў Палату прадстаўнікоў.













