Расказвае Аляксандра Штэмлеўская.
Гэтую пляцоўку ў адным з мікрараёнаў Барысава і будоўляй-та назваць складана. За паўтара года дом так і не пераадолеў мяжу нулявога ўзроўню. І банальная прычына - недахоп фінансавання - тут не прычым. Паводле слоў забудоўшчыка, тое, што дом гатовы толькі на 3% - збег некалькіх акалічнасцяў.
Тым не менш, супрацоўнікі дзяржкантролю ўпэўненыя, што не абышлося тут і без халатнасці адказных асоб. Жыццё на будоўлі закіпела літаральна на днях. Хутчэй за ўсё, сёння каманду з рэвізіяй ўжо чакалі.
Аднак нават з такімі тэмпамі аб'ект наўрад ці ўдасца дабудаваць да тэрміну. А вось некалі праблемны дом у Смалявічах цяпер да фіналу будоўлі ідзе нават з апярэджаннем. Пасля таго як год таму тут змянілі падрадчыка, сітуацыя зрушылася з мёртвага пункта. А калі ў чэрвені дом трапіў у спіс даўгабудаў, тэмпы росту і ўвогуле падскочылі.
Пасля таго як дом апынуўся пад кантролем працоўнай групы, будоўля тут пачала ісці нават хутчэй за тэрміны. Абяцаюць, што замест снежня аб'ект будзе гатовы ўжо ў кастрычніку.
Так, калі яшчэ ў ліпені гатоўнасць ледзь перавышала палову, то ўсяго за месяц гэты паказчык вырас да 85%. Іншае пытанне - ці не адаб'ецца такая хуткасць на мяжы фантастыкі на якасці работ. Зараз, калі за лёсам даўгабудаў пільна сочыць дзяржава, кожны з праблемных забудоўшчыкаў, як правіла, у першую чаргу імкнецца вырашыць свае праблемы, а ўжо потым праблемы жыхароў.














