Р. Пархамовіч: Да канца пяцігодкі не менш за траціну ад усяго жылля, што ўводзіцца ў Беларусі, складуць электрадамы

29 сентября 2021

Да канца пяцігодкі не менш за траціну ад усяго жылля, што ўводзіцца ў Беларусі, складуць электрадамы. Такую перспектыву абазначыў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас выязнога пасяджэння парламентарыяў у Бабруйску. Дэлегацыя азнаёмілася з жылой забудовай і развіццём сацыяльнай інфраструктуры Бабруйска, наведала новую школу і яслі-сад, а таксама пабывала на аб’екце, які будуецца і ўвод якога запланаваны на кастрычнік. Асноўнай тэмай сустрэчы стала вывучэнне праблемных пытанняў пры будаўніцтве аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры з выкарыстаннем сучасных канструкцый.

Удзельнікі выязнога пасяджэння таксама наведалі Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання.