500 рабочых месцаў прапанавалі мінчанам падчас кірмашу вакансій

24 октября 2017

Зараз на рынку працы попыт на спецыялістаў рабочых прафесій, медыцынскіх і сацыяльных работнікаў. Акрамя пошуку працы і запісу на асабістую сустрэчу з наймальнікам, можна атрымаць розныя кансультацыі. Напрыклад, як адкрыць уласны бізнес або творчую майстэрню, дзе можна павысіць кваліфікацыю або атрымаць новую прафесію. Звычайна паслугамі службы занятасці на кірмашы вакансій карыстаюцца каля 5-ці тысяч наведвальнікаў.

З пачатку года ў службы занятасці звярнуліся каля 17-ці тысяч чалавек. З іх 10 тысяч атрымалі статус беспрацоўнага. Пошук работы для такіх людзей у сярэднім займае тры з паловай месяцы.