Пасяджэнні з Палаца Рэспублікі пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Пачатак прамых трансляцый роўна апоўдні. Вечарам у 21:00 тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" прадэманструюць тэлеверсіі. У сувязі з гэтым "Панарама" будзе выходзіць у эфір у 20:30. На працягу двух дзён працы маштабнага форуму карэспандэнты Агенцтва тэленавін будуць кожную гадзіну выходзіць у эфір, каб падзяліцца з вамі апошнімі навінамі. У Палацы Рэспублікі будзе працаваць і гарачая тэлефонная лінія.
Ці ўсё гатова да Усебеларускага сходу, даведаемся ў нашага карэспандэнта Ніны Мажэйкі (прамое ўключэнне).
У цэнтры Мінска ўжо бачна, што літаральна заўтра адбудзецца народнае веча. Ля Дома афіцэраў можна заўважыць грузавікі, так званыя ПТС - перасовачныя тэлевізійныя станцыі з сімволікай і лагатыпамі Белтэлерадыёкампаніі. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 1".
Пяты сход абяцае быць як мінімум самым тэхналагічным. Апошнімі навінамі ў кантэксце народнага веча з тэлегледачамі кожную гадзіну будуць дзяліцца карэспандэнты Агенцтва тэленавін. Яны з дапамогай спецыяльных "рукзакоў" будуць уключацца з розных пунктаў Мінска. Яшчэ адно ноу-хау гэтага года - адразу два карэспандэнцкія пункты ў Палацы, а таксама мабільная студыя побач з ім. І прама зараз на вашых экранах ідзе мантаж гэтай студыі.
Па сутнасці, 22 і 23 чэрвеня нас чакае глабальны тэлемарафон. Інфармацыйную карціну дня зрэзюмуюць на першай кнопцы ў "Панараме" ў вячэрні прайм-тайм, а затым адразу - тэлеверсія народнай дыскусіі.
Сёння прыняць 2 з паловай тысячы дэлегатаў можа не толькі Палац Рэспублікі. Такія змяшчальныя пляцоўкі за гэтыя 5 гадоў літаральна выраслі не толькі ў сталіцы, але і ў абласных гарадах. Тым не менш з 2001 Усебеларускі народны сход ужо па традыцыі праходзіць тут. Падчас сходу арганізуюць гарачую тэлефонную лінію. А ў зале зносіны ўдзельнікаў і дэлегатаў будуць будавацца па прынцыпе "свабоднага мікрафона".













