Пятая серыя праекта "Пакаленне.BY". У панядзелак пасля "Панарамы"

13 октября 2019
Вялікія мэты для сябе ў культуры ставяць і нашы тынэйджары. Іх галасы ўсё больш часта і ўпэўнена гучаць на міжнародных сцэнах. Аб вакалістах глядзіце пятую серыю праекта "Пакаленне.BY".

Каманда Агенцтва тэленавін падрабязна вывучыла гісторыі поспеху дзяцей, якія літаральна заваявалі сцэны "Славянскага базара", расійскага і ўкраінскага праекта "Голас. Дзеці". І, што важна, яны зрабілі гэта без дзясяткаў тысяч долараў і прадзюсарскай падтрымкі. Толькі талент, праца і мэтанакіраванасць.

Як не кінуць любімую справу пасля пройгрышу на конкурсе? Што рабіць, каб развярнуць крэслы настаўнікаў? І ці не кульгае вучоба пры шчыльным канцэртным графіку? Даведаемся ўжо заўтра пасля "Панарамы".