Пяць вядучых музеяў і бібліятэк краіны аб'яднае праект "Вайна і мір. Беларусь памятае"

21 февраля 2020
Да 75-годдзя Перамогі пяць вядучых музеяў і бібліятэк краіны аб'яднае праект "Вайна і мір. Беларусь памятае". Ён падзелены на пяць перыядаў: ад удзелу беларусаў у вайне 1812 года і гісторыі Скобелеўскага ваеннага лагера да жыцця даваеннага Гродна. Акцэнт - на падзеях Вялікай Айчыннай, якія апісаныя ў кнізе "Крыніцы памяці" Уладзіміра Ліхадзедава. Дарэчы, менавіта яго ваенная калекцыя і збярэ ўсе пазлы экспазіцыі. Гістарычны ланцужок кровапралітных падзей пакажуць праз фатаграфіі, літаграфіі і дакументы. Першым выставачную эстафету прыме Дзяржаўны музей Якуба Коласа. Экспазіцыя адкрыецца ўжо сёння. 
У маі аб’екты экспазіцыі аб'яднаюцца ў адну маштабную выставу, яе прыме Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Спецыяльна да фіналу праекта свае калекцыі даставяць эксперты і пісьменнікі з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Германіі. Пакажуць экспанаты і за мяжой.