Пяць літраў маторнага масла ад ДАІ за дзевяць правільных адказаў

29 октября 2013
Сталічная ДАІ прапанавала вадзіцелям прайсці тэст і выйграць прыз. Пяць літраў маторнага масла за дзевяць правільных адказаў.

Ці забіралі правы ў двоечнікаў, раскажа Якаў Бута.

Апошняе пытанне для Алены Гладковай аказалася самым цяжкім. Менавіта гэтай тэмы яна баялася пры здачы экзамену ў ДАІ.

Як адзначаюць інспектары, дзяўчаты ведаюць тэорыю лепш за мужчын. Напрыклад, Андрэй з пятнаццацігадовым стажам адразу заваліў іспыт. Але атрымаў суцяшальны прыз.

На планшэце - дзесяць пытанняў на розныя тэмы. Усё, як у ДАІ. Дапускаецца толькі адна памылка. Калі на пытанне тэсту ты не адкажаш, правы, вядома, у цябе ніхто не забярэ. Але і прыз у выглядзе пяці літраў маторнага масла ты не атрымаеш.

Усяго з 17 чалавек экзамен завалілі 12. Паказчык не ўражвае, таму ДАІ раіць асвяжыць свае веды тэорыі - віктарыны будуць працягваць.