Спецыяльны транспарт будзе дастаўляць пасажыраў да галоўных спартыўных пляцовак. Тры маршруты будуць курсіраваць паміж "Мінск-Арэнай" і станцыямі метро "Пушкінская", "Няміга", "Акадэмія навук". Яшчэ два злучаць "Чыжоўка-Арэну" і станцыю метро "Аўтазаводская", стралковы комплекс і метро "Уручча". Графік руху складзены з улікам раскладу спаборніцтваў. Дадатковы транспарт пойдзе і да фан-зон. Падземка падчас мультыспартыўнага форуму будзе працаваць да 4:30, наземны гарадскі транспарт - да 5:00.
Пяць дадатковых экспрэс-маршрутаў з'явяцца ў Мінску падчас II Еўрапейскіх гульняў
16 мая 2019