У Магілёўскай вобласці п'яны вадзіцель спрабаваў уцячы ад ДАІ і збіў афіцэра. Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала затрыманне п'янага ліхача ў Чавускім раёне. У міліцыю патэлефанаваў відавочца і распавёў пра нецвярозага вадзіцеля за рулём Mazda. ДАІ машыну заўважылі на адным са скрыжаванняў. Вадзіцель праігнараваў патрабаванне аб спыненні і паспрабаваў уцячы з хуткасцю 160 км/г. Пасля няўдалага абгону правапарушальнік спыніўся. А калі яго паспрабавалі затрымаць, выкруціў руль і націснуў на газ, збіўшы інспектара з ног. Ён апынуўся на капоце, ударыўся аб лабавое шкло, пасля чаго яго адкінула на абочыну.
У салоне машыны ўжо знаходзіўся другі міліцыянер, які ў выніку барацьбы выцягнуў ключы з замка запальвання. Затрыманы - 36-гадовы жыхар Крычава. У крыві ў яго выявілі звыш 2 з паловай праміле алкаголю. Узбуджана крымінальная справа за насілле і пагрозу прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
П'яны вадзіцель збіў інспектара ДАІ
28 мая 2020