Пуцін і Меркель абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай мяжы

10 ноября 2021

Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы абмеркавалі па тэлефоне кіраўнікі Германіі і Расіі. У Крамлі заявілі, што тэлефанаванне адбылося па ініцыятыве нямецкага боку. Уладзімір Пуцін прапанаваў Меркель наладзіць абмеркаванне праблем паміж прадстаўнікамі краін - членаў ЕС і Мінскам. Як паведамілі ў прэс-службе Крамля, удзельнікі размовы выказалі заклапочанасць гуманітарнымі наступствамі міграцыйнага крызісу. Раней прадстаўнік Крамля  Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што еўрапейцы не жадаюць паказваць прыхільнасць ідэалам гуманізму ў адносінах да сітуацыі на мяжы.



Тэгі:

#Мигранты