Вандраваць па Беларусі ў візуальным фармаце

23 декабря 2016

Зазірнуць у Камянецкую вежу або Брэсцкую крэпасць, трапіць у Лідскі замак ці разгледзець пад мікраскопам Барыса-Глебскую царкву. Цяпер вандраваць па Беларусі  можна, не пакідаючы Мінск, праўда, у візуальным фармаце! Заўтра, 24 снежня, у сталіцы адкрыецца першая галерэя з вежамі, палацамі, саборамі, касцёламі, якія адрозніваюцца ад сваіх прататыпаў толькі памерам. Убачыць можна нават тыя культавыя пабудовы, ад якіх засталіся руіны ці гравюры. Сярод іх і Крэўскі замак 14 стагоддзя ці Палац Румянцавых - Паскевічаў у свае лепшыя гады. Дарэчы, падчас эксксурсій можна сустрэць світанак, напрыклад, у Белавежскай пушчы.

Саборы і палацы для галерэі спачатку мадэлююць на камп'ютары у 3D. Пасля некаторыя дэталі друкуюць у аб'ёмным фармаце, а іншыя  вырабляюць з дрэва або пластыку. Пакуль у музеі 15 славутасцяў, у перспектыве іх стане больш амаль у 5 разоў.