Пуцеправод на вуліцы Арлоўскай адрамантуюць

30 января 2020
Небяспекі для дарожнага руху няма. Аднак рамонт будзе праведзены. Такія вынікі абследавання пуцеправода на вуліцы Арлоўскай у Мінску. Зараз там абмежаваны рух транспарту з-за дэфармацыі канструкцый - спецыялісты заўважылі прагіб бэлек. 

У бліжэйшы час падрыхтуюць праект мадэрнізацыі моста, а пакуль пастаянна манітораць тэхнічны стан. За тэхнічным станам пуцеправодаў цяпер у Мінску сочаць з асаблівай увагай, а мадэрнізацыю правялі ўжо на некалькіх аб'ектах.