Пуцеправод на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай у Мінску даў расколіну

27 Студзеня 2020
Сітуацыя пад пільным кантролем спецыялістаў Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута. Яны працуюць на месцы здарэння. Апорныя канструкцыі ўсталяваны, але ж рух на пуцеправодзе не закрыты. Уведзена толькі абмежаванне па грузападымальнасці. Яго знізілі да 18 тон. Пуцеправод быў пабудаваны больш за 40 гадоў таму. У сувязі з сітуацыяй  планавы рамонт, магчыма, пачнуць датэрмінова.