Дом за адну базавую! Пераезд у вёску выклікае ўсё большую цікавасць у моладзі

20 ноября 2023

Змяніць шумны рытм вялікага горада на мернае жыццё ў вёсцы жадаюць усё больш беларусаў. Расце цікавасць да Адзінага рэестру пустуючых дамоў. Доступ да рэсурсу адкрыты і бясплатны. Кожны ахвотнік можа не толькі знайсці і паглядзець характарыстыкі таго або іншага дома, але і ў рэжыме анлайн убачыць яго месцазнаходжанне, стан і даведацца ўзрост. За напаўненне партала адказваюць мясцовыя ўлады.

Сёння ў Адзіным рэестры пустуючых дамоў - ужо больш за 12,5 тыс. аб'ектаў, з іх 352 выстаўлены на продаж.

У кожнага гаспадара свая гісторыя і свае аргументы за куплю дома ў вёсцы. Антон Малюта пазнаёміўся, каму ўжо на сяле жыць добра (відэа).