Пункт вакцынацыі на станцыі метро "Магілёўская" працуе без выхадных з 10-ці да 18-ці гадзін

17 декабря 2021

Новы пункт вакцынацыі ад COVID-19 адкрыўся сёння ў сталіцы на станцыі метро "Магілёўская". Працаваць ён будзе без выхадных з 10-ці да 18-ці гадзін. Медыкі 39-й сталічнай паліклінікі ў дзень плануюць тут прымаць каля 5 дзясяткаў пацыентаў. Для іх даступны некалькі вакцын на выбар беларускай, расійскай і кітайскай вытворчасці. Каб атрымаць  прышчэпку, неабходна мець пры сабе пашпарт і прайсці кансультацыю ўрача. Нагадаем, гэта ўжо трэці пункт вакцынацыі ў мінскім метрапалітэне - медыкі праводзяць вакцынацыю таксама на станцыях "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Кавальская Слабада".

Усяго ў Мінску працуюць каля сотні пунктаў вакцынацыі. Дарэчы,  на "Магілёўскай" можна будзе атрымаць і прышчэпку ад грыпу расійскай і французскай вытворчасці на бясплатнай і платнай асновах.