Пункт пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы сёння раніцай часова не будзе працаваць

18 августа 2017
Пункт пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы сёння раніцай часова не будзе працаваць. Рух усіх відаў транспарту абмяжуюць з 9-ці да 11-ці гадзін раніцы. Гэта звязана з тым, што дзяржмяжу будуць перасякаць удзельнікі пешага паломніцтва. Вадзіцелям рэкамендуецца ўлічваць гэтую інфармацыю і выкарыстаць іншыя пункты пропуску, напрыклад, "Бераставіца" або "Пясчатка".