Птушку наступнага - 2019 - года выберуць напрыканцы студзеня з трох кандыдатаў. Двух з іх вызначылі ў грамадскім аб'яднанні «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Гэта вялікі арлец і азёрная чайка. А вось трэцяга намінанта вызначаць пасля падвядзенняў вынікаў адкрытага інтэрнэт-галасавання, якое працягнецца на сайце «Аховы птушак Бацькаўшчыны» да 25 студзеня. Прыняць удзел у ім можа любы ахвочы.
Выбіраюць птушку года ў Беларусі ўжо 19-ы раз. Сёлета ганаровае званне сярод крылатых носіць чорнагаловы шчыгол.













