"Птушку года - 2021" выбіраюць у Беларусі

9 января 2020
Крылаты сімвал наступнага года выбіраюць у Беларусі. На званне птушкі 2021 года прапаноўваюць аднаго з трох прэтэндэнтаў. Два з іх ужо назвалі - гэта звычайная туркаўка і трысняговая аўсянка. Яшчэ адзін варыянт вызначаць падчас анлайн-галасавання, якое зараз ідзе на сайце грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". У апытанні можа прыняць удзел кожны.

Анлайн-галасаванне падоўжыцца да канца месяца. Птушку года назавуць 8 лютага. Нагадаем, крылатым сімвалам гэтага года аб’яўлены глушэц.