Псіхолагі, медыкі і юрысты абмеркавалі тэмы нарказалежнасці

3 апреля 2015

Што рабіць, калі падлетак на вачах ператвараецца ў наркамана? І як дапамагчы тым, хто ўжо трапіў у залежнасць? Гэтыя і не толькі тэмы прадстаўнікі самых розных прафесій абмяркоўвалі разам. Сярод гледачоў - настаўнікі і сацыяльныя педагогі. Словам, усе тыя, хто можа першым заўважыць змены ў паводзінах дзіцяці. Псіхолагі, медыкі, юрысты і дэлегаты ад грамадскіх аб'яднанняў дзяліліся апошнімі напрацоўкамі і методыкамі. Напрыклад, у праваслаўным цэнтры рэабілітацыі акрамя 12-крокавай праграмы прапаноўваюць і курс сацыяльнай адаптацыі: некалі залежным дапамагаюць уладкавацца на працу і знайсці жыллё.

Ініцыятарам мерапрыемства выступілі арганізатары духоўна-асветніцкай выставы. Пастаянныя ўдзельнікі адзначаюць: рынак наркотыкаў развіваецца настолькі імкліва і непрадказальна, што яшчэ нядаўна актуальныя метады працы і лячэння да чарговай сустрэчы ўжо становяцца састарэлымі.