Пернікавы домік з'явіўся ў парку імя Максіма Горкага

9 декабря 2016

Тут у невялікім кафэ маленькія аматары святочных ласункаў асвойваюць мастацкую кулінарную лепку. Імбірнае цеста юныя кандытары ператвараюць ў фігуркі пернікавых чалавечкаў, святочныя дрэвы і іншыя салодкія калядныя сімвалы.

Знайсці салодкія майстар-класы можна ў парку кожную суботу да канца месяца па водару карыцы і цукру. Акрамя таго, у аўторак кафэ будзе ператварацца і ў акадэмію малявання - прафесійныя мастакі дадуць урокі навічкам, як стварыць першую ўласную карціну.