З жыллёва-камунальнымі, юрыдычнымі, бытавымі і іншымі пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца да прадстаўнікоў улады на прамыя тэлефонныя лініі. Яны традыцыйна пройдуць і ў гэтую суботу, 5 верасня.
У сталіцы ў гэты дзень з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка. А жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.
Прамыя тэлефонныя лініі традыцыйна пройдуць у гэтую суботу, 5 верасня
2 сентября 2020













