Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у суботу

23 марта 2018

Выслухаць і вырашыць актуальныя пытанні грамадзян гатовы прадстаўнікі ўлады падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і заўтра, у суботу.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні адкажа першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі. У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Віктар Сірэнка. Нагадаю, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.