Праблемы, у тым ліку і добраўпарадкавання, можна вырашыць пры дапамозе тэлефанавання.
Падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 4 жніўня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.
У сталіцы ў суботу з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч. Нумар тэлефона на экране.
У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.













