Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у гэтую суботу

3 августа 2018

Звярнуцца па дапамогу можна будзе і заўтра. На праблемныя пытанні адкажуць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў. Так, 4 жніўня на сувязі будуць міністр культуры Юрый Бондар, кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык, кіраўнік Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. Таксама напроста можна будзе звярнуцца да кіраўніка Мінсельгасхарча Леаніда Зайца і міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага.

Прамыя тэлефонныя лініі ў суботу па традыцыі правядуць намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама старшыні Саветаў дэпутатаў. У сталічнай мэрыі вырашаць праблемы грамадзян будзе намеснік старшыні Ігар Юркевіч, а ў Мінскім аблвыканкаме - першы намеснік старшыні Ігар Макар. Нагадаем, званкі будуць прымаць з дзевяці раніцы да паўдня.