Чарговыя прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у гэтую суботу

17 января 2020
Да прадстаўнікоў улады звярнуцца напрамую. Чарговыя прамыя тэлефонныя лініі пройдуць і ў гэтую суботу.

У сталіцы заўтра з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Мікалай Рагашчук. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.