Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у гэтую суботу

13 марта 2020
З пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца да прадстаўнікоў улады на прамыя тэлефонныя лініі. Традыцыйна яны пройдуць і ў гэтую суботу - 14 сакавіка.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан заўтра будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.

А ў Мінскім аблвыканкаме - жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Мікалай Рагашчук. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе па суботах.