Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 22 верасня

18 сентября 2018

Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую. Знайсці дакладныя адказы на няпростыя або спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь - у суботу, 22 верасня.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе першы намеснік губернатара Ігар Макар. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі таксама можна да апоўдня. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці праходзіць кожную суботу.