Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 22 снежня

19 декабря 2018

Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напроста можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу - 22 снежня.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць мэр Мінска Анатоль Сівак. Нумар тэлефона зараз на экране.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.