Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 21 красавіка

18 апреля 2018

Выслухаць і вырашыць пытанні грамадзян гатовы прадстаўнікі ўлады і падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу, 21 красавіка, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах. У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч. Нумар тэлефона - на экране. У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаю, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.