Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 кастрычніка

18 октября 2019
Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую. Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь заўтра, 19 кастрычніка.

З 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць  намеснік мэра  Аляксандр Дараховіч. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае  кіраўнік спраў  Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.