Прамыя тэлефонныя лініі працягваюць сваю працу

16 июня 2018

Сёння на сувязь выйдуць кіраўнікі дзяржорганаў. На пытанні грамадзян адкажа міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

Таксама на сувязі сёння будуць і намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама старшыні Савета дэпутатаў. У сталічнай мэрыі на пытанні грамадзян адкажа першы намеснік старшыні Фёдар Рымашэўскі, а ў Мінскім аблвыканкаме намеснік старшыні Віктар Сірэнка. Нагадаем, званкі прымаюцца да поўдня.