Дзень Перамогі сёння сустракаюць у Расіі. 11 тысяч вайскоўцаў і больш 200 адзінак тэхнікі - Масква традыцыйна адзначыць 9 Мая парадам Перамогі на Краснай плошчы. Адкрые яго легендарны танк Т-34. Па плошчы праедуць танкі пятага пакалення "Армата" і "Прарыў", унікальныя самаходныя гаўбіцы, магутны ракетны комплекс "Ярс" (на шасі Мінскага завода колавых цягачоў).
Паказ разгорнецца і ў небе. У ім возьмуць удзел 77 самалётаў і верталётаў. Над Масквой праляцяць "Рускія віцязі" і "Стрыжы". Штурмавікі Су-25 расфарбуюць неба ў колеры расійскага флага.













