Прамую трансляцыю Парада Перамогі з Мінска перадаваў вядучы міжнародны тэлеканал Euronews

9 мая 2020
У рэжыме анлайн за намі назіралі гледачы казахстанскага "Хабара", армянскага "Кентрона" і ўкраінскага "Інтэра". Найбуйнейшы прыбалтыйскі інфармацыйны партал "Дэлфі" таксама вёў прамую трансляцыю з нашай сталіцы. А Еўрапейскі Вяшчальны Саюз распаўсюджваў сігнал Белтэлерадыёкампаніі на дзясяткі краін -  членаў Саюза. Пад  YouTube-версіямі - тысячы ўдзячных каментарыяў, якія да гэтага часу працягваюць паступаць з усіх куткоў. Вялікую цікавасць прамая трансляцыя выклікала і ў інтэрнэт-аўдыторыі. На афіцыйным сайце і ў мабільным дадатку Белтэлерадыёкампаніі, на сайце тэлеканала "Беларусь 24", а таксама ў сацыяльных сетках і на YouTube-канале Агенцтва тэленавін больш як 200 тысяч праглядаў. Акрамя жыхароў Беларусі, трансляцыю глядзелі ў 80 дзяржавах - гэта Расія, Украіна, Германія, Ізраіль, Літва, Польшча, Латвія, Казахстан і іншыя краіны.