Прамую трансляцыю "Дзед Мароз Online" за першы дзень паглядзелі каля чатырох тысяч чалавек

17 декабря 2018

Сёння Белтэлерадыёкампанія запусціла на сайце анлайн-трансляцыю з рэзідэнцыі галоўнага беларускага чараўніка. За яго жыццём у Белавежскай пушчы з 11:00 да 18:00 назіралі інтэрнэт-карыстальнікі з розных краін. На тэрыторыі сядзібы спецыяльна ўстанавілі камеры відэаназірання. Да 14 студзеня яны будуць працаваць у рэжыме рэальнага часу.

Рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза - адна з самых вядомых турыстычных славутасцяў нашай краіны. Напярэдадні свята ў Белавежскую пушчу штодня прыязджаюць каля 7 тысяч гасцей. За пятнаццаць гадоў рэзідэнцыю наведалі турысты з больш як100 краін свету.