Прамую трансляцыю "Дзед Мароз Online" ужо паглядзелі каля дзвюх тысяч чалавек з розных краін

17 декабря 2018

Прамую трансляцыю "Дзед Мароз Online" за першыя гадзіны працы сайта паглядзелі каля дзвюх тысяч чалавек з розных краін. Нагадаем, сёння Белтэлерадыёкампанія запусціла на сайце анлайн-трансляцыю з рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза. На тэрыторыі сядзібы ўстанавілі камеры відэаназірання высокага распазнавання. Да 14 студзеня яны будуць працаваць у рэжыме рэальнага часу з 11:00 да 18:00.